Маўрыцый Палонскі
Маўрыцый Палонскі | |
---|---|
польск.: Maurycy Połoński | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка (2 лістапада) 1780 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 (29) студзеня 1836 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | багаслоўе і філалогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Маўрыцый Палонскі (польск.: Maurycy Połoński, лац.: Mauritius Połoński; 22 кастрычніка 1781, Рэчыца, Беларусь — 17 студзеня 1836, Цярнопаль, Украіна) — дзеяч каталіцкага касцёла, педагог.
29 студзеня 1796 г. уступіў у Таварыства Ісуса. 29 чэрвеня паступіў у полацкі навіцыят.[1] Пасля яго сканчэння — выкладчык інфімы і французскай мовы ў Дынабургскім (1798—1800) і Полацкім езуіцкіх калегіумах (1802—1803). Таксама ў Полацку прайшоў курс філасофіі (1800—1802)[2].
Працаваў у Віцебску, дзе ўзначальваў канвікт і выкладаў французскую (1803—1804) і рыторыку (1804—1805)[3]. З 1805 па 1809 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2] і некаторы час выкладаў у полацкіх езуіцкіх школах французскую мову (1805—1806). У 1805 г. склаў апошнія зарокі, а ў 1807 г. быў высвечаны на ксяндза. Выкладаў у Магілёве (эксперыментальная фізіка і архітэктура, 1809—1810) і Віцебску (архітэктура, 1810—1812). У 1813—1815 гг. — прафесар грэчаскай мовы ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Прэфект езуіцкіх школ у Віцебску (1815—1819) і Полацку (1819—1820). Супрацоўнічаў з «Полацкім штомесячнікам»[3].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Цярнопаль. Выкладаў у адчыненым там калегіуме лаціну і грэчаскую мову (1821—1828)[4]. Займаўся прапаведніцкай дзейнасцю. Пабудаваў (1829) і ўтрымліваў гарадскі шпіталь[5].
Памёр у Цярнопалі 19 студзеня 1836 г.
Зноскі
- ↑ Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — S. 120.
- ↑ а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 658—659, 923.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1780 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 1836 годзе
- Памерлі ў Цярнопалі
- Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
- Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Езуіты Беларусі
- Постаці беларускага каталіцтва
- Постаці ўкраінскага каталіцтва